| СІНЬ – ВАСІЛЬКІ
1.Воляй нябёс вытканы лёс,
Як васількамі святочны абрус.
Доля адна, воля адна
I ты адна на усіх нас – Беларусь.
Прыпеў:
Сінь-васількі, сінь-васількі,
Ды верасовыя сінь-туманы,
Дзе мне ні быць, сніць мн і ніць
Пра Беларусь васільковыя сны.
2.Доля мая, ведаю я
Што на зямлі не пражыць без спакус,
Ды колькі жыць – столькі любіць,
Столькі маліцца мне за Беларусь.
Прыпеў:
3.З неба дзе сінь, боскіх вышынь
Сыплюцца зоркі на белы абрус
I ўсё ляцяць, крылам шумяць
Белыя лебедзі праз Беларусь.
Прыпеў: |