|  | Каб любіць Беларусь нашу мілую
 Трэба ў розных краях пабываць,
 Разумею цяпер чаму з выраю
 Жураўлі на Палессе ляцяць.
 Што ім тыя пагоды паўднёвыя,
 Што ім зелень платанаў і Альп,
 Калі клічуць іх далі сасновыя
 І азёрны рабінавы край.
 Сакавітыя пожні мурожныя
 Не заменіш нічым і нідзе,
 І зямлю, де сцяжыначка кожная
 У прыветлівы двор прывядзе.
 Каб любіць Беларусь нашу мілую 
 Трэба ў розных краях пабываць, 
 Разумею цяпер чаму з выраю 
 Жураўлі на Палессе ляцяць. 
          } 2 раза
 Жураўлі ляцяць... |