|  | Ты мне вясною прыснiлася
(Ю. Семяняка - М. Шушкевiч)
 Летняя ночка купальная
 Яснай растаяла знiчкаю.
 Падаюць зоры свiтальныя
 Ў чыстыя воды крынiчныя.
 Ой ты, дзяўчыначка мiлая,
 Як жа ты свет упрыгожыла.
 Ластаўка ты, сiзакрылая
 Лёгкi мой сон растрывожыла.
 Ты мне вясною прыснiлася
 Неразгаданымi чарамi,
 Сэрца парыўна забiлася
 Лёгкiмi крыламi-марамi.
 Пэўна цябе, ненаглядная,
 Стрэў я часiнаю ўдалаю.
 Ты ж мая доля спагадная
 I не шкадую нямала я. |