| Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну, -
Паглядаў на дзяўчыну.
А дзяўчына жыта жала,
А дзяўчына жыта жала,
А дзяўчына жыта жала, -
Ды на Яся паглядала.
Ці ты Ясь, ці ты не?
Ці ты Ясь, ці ты не?
Ці ты Ясь, ці ты не, -
Спадабаўся ты мне.
Кінуў Яська касіць,
Кінуў Яська касіць,
Кінуў Яська касіць, -
Пачаў мамку прасіць:
- Люба мамка мая,
Люба мамка мая,
Люба мамка мая,
Ажані ж ты мяне.
- Дык бяры ж Станіславу,
Дык бяры ж Станіславу,
Дык бяры ж Станіславу,
Каб сядзела на ўсю лаву.
- Станіславу не хачу,
Станіславу не хачу,
Станіславу не хачу,
Бо на лаву не ўсаджу.
- Дык бяры ж ты Яніну,
Дык бяры ж ты Яніну,
Дык бяры ж ты Яніну,
Працавітую дзяўчыну.
Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну, -
Паглядаў на дзяўчыну.
|