| А зязюля
1.Ажаніўся мой міленькі, го, го
Ажаніўся мой міленькі, ды ўзяў мяне маладзеньку
А зязюля ўсё куе
Ажаніўся мой міленькі, ды ўзяў мяне маладзеньку
А зязюля ўсё куе
2.Выйшла замуж маладою, го, го
Выйшла замуж маладою, ды сустрэлася з бядою
А зязюля ўсё куе
Выйшла замуж маладою, ды сустрэлася з бядою
А зязюля ўсё куе
3.Не умею шыць і праці, го, го
Не умею шыць і праці, не наўчыла мяне маці
А зязюля ўсё куе
Не умею шыць і праці, не наўчыла мяне маці
А зязюля ўсё куе
4.Суп зварыла, а ён рэдкі, го,го
Суп зварыла, а ён рэдкі, з печы хлеб дастала глебкі
А зязюля ўсё куе
Суп зварыла, а ён рэдкі, з печы хлеб дастала глебкі
А зязюля ўсё куе
5.Раз яму я не ўгадзіла, го, го
Раз яму я не ўгадзіла, замест кавы боршч зварыла
А зязюля ўсё куе
Раз яму я не ўгадзіла, замест кавы боршч зварыла
А зязюля ўсё куе
6.Ён да мяне з кулакамі, го, го
Ён да мяне з кулакамі, чаго кава з буракамі
А зязюля ўсё куе
Ён да мяне з кулакамі, чаго кава з буракамі
А зязюля ўсё куе
7.Што ты б’ешся, што ты лаеш, го, го
Што ты б’ешся, што ты лаеш, яку ўзяў, такую маеш

Выйшла замуж маладою
Выйшла замуж маладою, ку-ку.
Выйшла замуж маладою,
Дый сустрэлася з бядою,
А зязюля ўсё куе.
Забылася запытацi, ку-ку.
Забылася запытацi,
Якiя штаны падацi,
А зязюля ўсё куе.
Раз яму я дагадзiла, ку-ку.
Раз яму я дагадзiла -
Замест чаю боршч зварыла,
А зязюля ўсё куе.
Ён на мяне з кулакамi, ку-ку.
Ён на мяне з кулакамi,
Чаго чай ды з буракамi,
А зязюля ўсё куе.
Чаго б'ешся, чаго лаеш, ку-ку.
Чаго б'ешся, чаго лаеш,
Яку ўзяў, такую маеш,
А зязюля ўсё куе.
А цi браў ты мяне ўночы, ку-ку.
А цi браў ты мяне ўночы,
Каб вылезлi ў цябе вочы,
А зязюля ўсё куе.
А сватаў ты мяне ўзiму, ку-ку.
А сватаў ты мяне ўзiму,
Ды сабраў усю радзiну,
А зязюля ўсё куе.
А радзiна напiлася, ку-ку.
А радзiна напiлася,
Як з табою засталася,
А зязюля ўсё куе. |