| Бяседа - « Бывайе здаровы»
Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
А мы ад‘язжаем да дому,
Да хаты.
У зялёнай дубрОве
Мы начаваць будзем.
I вашае ласкi
Вавек не забудзем.
У вашым калгасе
Шырокае поле,
Няхай жа на шчасце
Цвiце ваша доля.
На рэчках на вашых
Бурлiлi бы воды,
Каб плавалi з крыкам
Гусей карагоды. ОХ
Каб жыта у полi
Трубою вiлося,
А сала у хаце
Кубламi вялося.
Штодзень у капусце
Каб плавала скварка,
А к сваццi, часцiнай,
Знайшлася бы чарка.
Каб вам шансавала
Ды часта_б - на госцей,
Нiхто бы = нiколi
Не меу на вас злосцей.
Мы слауна гулялi
На вашым застоллi,
Усяго, што хацелi.
Было нам давОлi
Яшчэ ж вам жадаем
Прыбытку у хаце -
Нi мала, нi многа -
Штогод па дзiцяцi.
Не будзе вам крыўды
Яшчэ i за тое,
Калi пашанцуе
На год i па двое.
Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
А мы ад‘язжаем да дому,
Да хаты.
А мы ад‘язжаем да дому,
Да хаты. |