| 1.За вакном вярба захіліла свет
У вярбы журба, аблятае цвет
Ой, пайду я ў сад, абдыму вярбу
Раскажы ты мне пра сваю журбу
Прыпеў:
Ты паплач, вярба, слёзы ўцешныя
А вясна, вясна, пара грэшная
Ой, шумі вярба, срэбралістая
Мы назло вятрам с табой выстаім
2.Зашуміць вярба маладым галлём
Што было, сплыло, парасло быллём
Начаваў са мной вецер малады
Ды ад ночы той горкія сляды
Прыпеў:
3.Не шкадуй, вярба, маладых вятроў
Ты шкадуй сваіх залатых гадоў
Размятуць яны косы пруткія
Запалоняць сны думкі смутныя
Прыпеў: |