| Лес iдзе да небакраю,
Рэчка, горачка, раўнiна…
Вечна сэрцу дарагая
Беларуская карцiна.
Ля крынiцы-медунiцы,
Дзе далiна-канюшына,
Дзе лясочак-верасочак, -
Ой ты, родная мясцiна!
А пад ветрыкам у полi
Хваляй цiхай жыта ходзiць,
На прасторы, на прыволлi
Сэрца мне яно лагодзiць.
Жыта наша - з васiлькамi,
Наша неба - з жаўрукамi.
Апяваюць песняй звонкай
Птушкi родную старонку.
Лес iдзе да небакраю,
Рэчка, горачка, раўнiна…
Вечна сэрцу дарагая
Беларуская карцiна.
Я красу тваю кахаю,
Ніў, лясоў і рэк гамонку,
Непаўторная, святая
Беларуская старонка!
Я красу тваю кахаю,
Ніў, лясоў і рэк гамонку,
Непаўторная, святая
Беларуская старонка! |