|
1.Запрашала лiска курку
Да сябе у госцi:
«Выйдзi,цыпка,за рэчаньку,
За кляновы мосцiк!»
ПР.:Ля.ля,ля!Ля,ля,ля!
За кляновы мосцiк!-2р.
2.А я ж цябе пачастую
Грэчкай I пшанiцай,
За гарою з крынiчанькi
Папаю вадзiцай
ПР.:Ля.ля.ля!Ля,ля,ля!
Папаю вадзiцай!-2р.
3.Падмяла я сцяжыначкi,
Падмяла дарожкi,
Iдзi,курка,ступай смела,
Не паколiш ножкi!
ПР.:Ля,ля.ля!Ля,ля,ля!
Не паколiш ножкi!-2р.
4.Разаслана на узгорачку
Мяккая салома,
Ты ж у мяне заначуеш
Куды лепш,чым дома.
ПР.:Ля,ля,ля!Ля,ля.ля!
Куды лепш,чым дома!-2р.
5.Пайшла курка да лiсачкi
За кляновы мосцiк-
Засталiся ад курачкi
Кiпцюры ды хвосцiк!
ПР.:Ля,ля.ля!Ля,ля,ля!
Кiпцюры ды хвосцiк!-2р. |