|   | 1 Цёпла усміхаецца
 Сонца залацістае.
 Над зямлёй вясноваю —
 Неба ўрачыстае.
 Над ляском, над горкаю
 Жураўлі ляцяць,
 Рымскаю пяцёркаю —
 Ў небе чарада.
припев:
 Чара-чара-ча-ра-да,
 Чара-чарада...
 Блізка гнёзды родныя,
 Ціхая вада!
 2 — Жураўлі, журавачкі,
 Птахі мае шчырыя!
 Што вы чулі, бачылі
 У далёкім выраі?
 — Мы радзіму бачылі
 У блакітных снах,
 I здалёк пачулі мы:
 Кліча нас вясна.
припев:
 Чара-чара-ча-ра-да,
 Чара-чарада...
 Блізка гнёзды родныя,
 Ціхая вада!
 3.— Жураўлі, журавачкі,
 Крылы натамілі вы.
 Можа, прыпыніцеся,
 Адпачніце, мілыя?
 — Сонца залацістае
 Ззяе ў добры час,
 Неба  ўрачыстае
 Не стамляе нас.
 
припев:
 Чара-чара-ча-ра-да,
 Чара-чарада...
 Блізка гнёзды родныя,
 Ціхая вада!  |