| Благаслаўлённа будзь зямля маіх бацькоў
Зямля абпаленая полымем вайны
Я белай птушкай узнімуся над табой
Каб бараніць цябе ад гора і бяды
Жадаю міру я табе на доўгі шлях
Квітней зямля мая пад гоман ручаёў
Хай вольна жыта каласіцца на палях
І засынае гай пад спевы салаўёў
Зямля мая квяцісты дзіўны край
Пад зорным небам птушкаю лунай
Не ведай болей войнаў, болю, слез
Бо заслужыла ты, бо заслужыла ты
Бо заслужыла ты шчаслівы лёс
Са шчырым сэрцам і адкрытаю душой
Жывуць тут людзі і спакон вякоў жылі
На ўсіх, зямля хапае шчодрасці тваёй
Твайго цяпла. тваёй пяшчоты і любві
Няхай не ведае зямля мая пакут
І дым Чарнобыля хай кане ў небыццё
Малю аб шчасці для цябе мой родны кут
Каб толькі радасным было тваё жыццё
Зямля мая квяцісты дзіўны край
Пад зорным небам птушкаю лунай
Не ведай болей войнаў, болю, слез
Бо заслужыла ты, бо заслужыла ты
Бо заслужыла ты шчаслівы лёс |